Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і прадстаўніца Чэхіі Кацярына Сінякова выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру WTA-500 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $992 тыс.
У стартавым матчы яны перамаглі канадска-новазеландскі тандэм Габрыэла Даброўскі / Эрын Руткліф — 6:4, 2:6, 10:8.
Заўтра ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч (83-і нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з 7-й ракеткай планеты чэшкай Маркетай Вандроўшавай. Беларуска прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, абгуляўшы расійскую тэнісістку Эліну Аванэсян (71) і нарвежку Ульрыке Эйкеры (609).
Звязда, 8 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/76/72045
Текущая дата: 17.11.2024