Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пераўтвораны заказнікі «Лунінскі», «Стронга», «Купалаўскі», «Карыценскі Мох»



Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 20 снежня 2023 года № 907 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Пераўтварэнне звязаны са змяненнем межаў, рэжыму аховы і выкарыстання заказнікаў. Так, рэспубліканскі біялагічны заказнік «Лунінскі» пастаноўлена пераўтварыць у рэспубліканскі заказнік «Лунінскі», рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Стронга» — у рэспубліканскі заказнік «Стронга», рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Купалаўскі» — у рэспубліканскі заказнік «Купалаўскі», рэспубліканскі гідралагічны заказнік «Карыценскі Мох» — у рэспубліканскі заказнік «Карыценскі Мох».

Спынена функцыянаванне рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Пекалінскі» ў сувязі са стратай каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, у мэтах захавання якіх ён аб’яўляўся.

Дакументам зацверджаны межы, плошча і спіс землекарыстальнікаў, зямельныя ўчасткі (часткі зямельных участкаў) якіх уключаны ў склад зямель пераўтвараемых рэспубліканскіх заказнікаў, а таксама палажэнні аб іх.

Рэспубліканскі заказнік «Лунінскі» перадаецца ва ўпраўленне Лунінецкага райвыканкама, «Стронга» — Баранавіцкага, «Купалаўскі» — Лагойскага і Мінскага, «Карыценскі Мох» — Гарадоцкага.

Названым райвыканкамам даручана ў шасцімесячны тэрмін забяспечыць рэгістрацыю рэспубліканскіх заказнікаў, якія пераўтвараюцца, устаноўку спецыяльных інфармацыйных знакаў па іх граніцах і іншыя меры.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 27 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/77/71926
Текущая дата: 17.11.2024