Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП) ААН.
З-за баявых дзеянняў паміж Ізраілем і радыкальным палесцінскім рухам ХАМАС толькі 5 з 486 пунктаў аказання паслуг у сферы аховы здароўя ў сектары Газа захоўваюць здольнасць працаваць у поўным аб’ёме.
«Новыя дадзеныя ад партнёраў у сферы аховы здароўя сведчаць аб тым, што толькі 5 з 486 пунктаў аказання медыцынскіх паслуг працавалі ў поўным аб’ёме ў апошні месяц. Палова з іх цалкам спынілі работу, а 233 функцыянавалі толькі часткова», — адзначаецца ў дакуменце.
Падкрэсліваецца, што сектар аховы здароўя сутыкаецца з крытычным недахопам лекаў, матэрыялаў, паліва, прадуктаў харчавання і вады.
Звязда, 28 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/8/76017
Текущая дата: 23.12.2024