Белорусский портал в Казахстане

Штучны інтэлект можа загубіць чалавецтва



Такія апасенні агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні ў Астане на саміце АДКБ.

Прэзідэнт выказаў занепакоенасць наконт перспектыў некантралюемага выкарыстання магчымасцей штучнага інтэлекту, які ўсё часцей выкарыстоўваюць для планавання і вырашэння ваенных задач. "Маючы здольнасць да саманавучання, гэты інструмент можа загубіць чалавецтва, калі яго выпусціць з-пад кантролю", - адзначыў ён.

У ліку праблемных пытанняў Прэзідэнт таксама згадаў тэматыку інфармацыйнай бяспекі і кіберпагрозы. "З аднаго боку, сучасныя тэхналогіі ствараюць тысячы новых магчымасцей і перспектыў. З іншага боку, яны спараджаюць мноства рызык і пагроз - фэйкі, дэзынфармацыя, атакі на крытычную інфраструктуру", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

28 лістапада 2024, Астана
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/8/76027
Текущая дата: 23.12.2024