Белорусский портал в Казахстане

Беларуская эканоміка мае патрэбу ў крэатыўных маладзёжных ідэях



Аб гэтым заявіў 24 лютага старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на выстаўцы-прэзентацыі "100 ідэй для Беларусі".

"Мы бачым, што традыцыйная эканоміка мае патрэбу ў абнаўленні. Трэба фарміраваць новую вытворчасць, тэхналагічныя ўклады. Не замест старых, а ў дапаўненне да іх. Таму ўсе прапановы, якія датычацца, напрыклад, біятэхналогій, маюць вялікі патэнцыял", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, моладзь тоіць у сабе вялікі патэнцыял. "Калі я вывучаў праекты, я рабіў для сябе адкрыцці. Здавалася, у нейкай сферы ўжо складана нешта прыдумаць, а моладзь знаходзіць удачнае рашэнне", - адзначыў ён.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ў конкурсе "100 ідэй для Беларусі" не хапае актыўнасці той часткі моладзі, якая прафесійна працуе ў Нацыянальнай акадэміі навук. "Маладзёжная навуковая супольнасць можа прапаноўваць шмат праектаў высокага ўзроўню", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

24 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/816/29797
Текущая дата: 20.11.2024