Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Беларусь і Сербія ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія прайшлі ў Бялградзе, разгледзелі шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння ў фармаце АБСЕ ў перыяд сербскага старшынства ў арганізацыі і на перспектыву.
"Бакі таксама абмеркавалі стан спраў у АБСЕ, меры, што прымаюцца арганізацыяй па садзейнічанні ўрэгуляванню крызісу ва Украіне", - дадалі ў МЗС.
Беларуска-сербскія кансультацыі паміж МЗС па пытаннях узаемадзеяння ў фармаце АБСЕ прайшлі 12 лютага ў Бялградзе. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Дзяніс Сідарэнка, сербскую - кіраўнік рабочай групы МЗС па забеспячэнні старшынства Сербіі ў АБСЕ Дзеян Шахавіч.
13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
13 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/819/29646
Текущая дата: 20.11.2024