14 лютага на восьмым этапе Кубка свету ў нарвежскім Осла-Халменколене беларуская біятланістка выйграла спрынтарскую гонку, пераадолеўшы 7,5 км за 20 хвілін 35,7 секунды без прамашак на агнявых рубяжах.
Другое месца заняла немка Лаура Дальмаер (+14,3; 0+0), трэцяе — францужанка Мары Дарэн-Абер (+29,9; 0+1). Кайса Мякярайнен, якая лідзіравала ў агульным заліку КС, фінішавала 24-й (+1.07,3; 1+2).
Прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна заняла 17-е месца (+1.00,5; 0+0), Анастасія Дубарэзава — 25-е (+1.11,9; 0+1), Надзея Пісарава — 46-е (+1.47,3; 0+2), Ірына Крыўко — 51-е (+1.56,5; 1+0) сярод 92 удзельніц.
У агульным заліку КС наперадзе Домрачава (837), Мякярайнен (827) і чэшка Вероніка Віткава (620). Скардзіна на 12-м радку (395), Пісарава — на 43-м (122), Крыўко — на 53-м (71), Дубарэзава — на 54-м (67).
14 лютага ў Осла-Халменколене пройдзе таксама мужчынскі спрынт на 10 км.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/819/29664
Текущая дата: 20.11.2024