Адпаведная пастанова апублікавана на сайце Кабінета міністраў Украіны.
Кабінет міністраў Украіны з 10 лютага на час правядзення спецаперацыі ўводзіць пагранічны рэжым для шэрага раёнаў і населеных пунктаў Данецкай, Луганскай, Харкаўскай і Херсонскай абласцей.
У дакуменце адзначаецца, што пагранічны рэжым уводзіцца "ў мэтах павышэння ўзроўню нацыянальнай бяспекі Украіны, забеспячэння бяспекі грамадзян, абароны іх правоў і свабод, законных інтарэсаў і зыходзячы з прынцыпаў непарушнасці дзяржаўнай граніцы, тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай і эканамічнай незалежнасці і суверэнітэту Украіны".
У прыватнасці, пагранічны рэжым уводзіцца ў Данецку, Аўдзееўцы, Арцёмаўску, Вуглядары, Горлаўцы, Дзяржынску, Дзябальцаве, Дакучаеўску, Сялідаве Данецкай вобласці, у Арцёмаўскім, Валнавахскім, Валадарскім, Канстанцінаўскім, Краснаармейскім, Мар`інскім, Ясінавацкім раёнах Данецкай вобласці; у Лутугінскім, Новаайдарскім, Перавальскім, Папаснянскім, Славянасербскім, Старабельскім раёнах Луганскай вобласці; у Багадухаўскім раёне Харкаўскай вобласці; у Наватроіцкім і Чаплінскім раёнах Херсонскай вобласці.
9 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
9 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/820/29571
Текущая дата: 20.11.2024