Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас рабочага візіту ў Германію 5—8 лютага правёў двухбаковыя сустрэчы з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, намеснікам старшыні Еўракамісіі — высокім прадстаўніком Еўрасаюза па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыкай Магерыні, міністрам замежных спраў Італіі Паола Джэнтылоні.
Падчас размоў з прадстаўнікамі краін ЕС Макей "давёў падыходы беларускага боку па далейшым развіцці дыялогу з Бруселем, заклікаў да найхутчэйшага пераводу двухбаковага ўзаемадзеяння ў нармальнае канструктыўнае рэчышча".
Сустрэчы адбыліся ў межах 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, якая, як зазначаюць у МЗС, з`яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных міжнародных форумаў па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Пры абмеркаванні канфлікту ва Украіне Макей падкрэсліў настойлівую неабходнасць найхутчэйшага спынення агню паміж бакамі канфлікту. Ён праінфармаваў суразмоўцаў пра беларускія прапановы аб урэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне.
Кіраўнік беларускай дыпламатыі таксама сустрэўся з міністрамі замежных спраў Егіпта, Кеніі, Афганістана, міністрам абароны Пакістана. Падчас працы па дыверсіфікацыі беларускага экспарту абмеркаваныя шляхі інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дасягнутыя дамоўленасці аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы і на міжнароднай арэне, паведамляе прэс-служба МЗС.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2015
Мінск, 8 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/821/29543
Текущая дата: 20.11.2024