Такое паведамленне распаўсюдзіла прэс-служба АБСЕ па выніках учарашніх перамоў.
Прадстаўнікі Данецка і Луганска на сустрэчы кантактнай групы 31 студзеня ў Мінску не былі гатовыя абмяркоўваць рэжым спынення агню, але заклікалі да перагляду мінскіх дамоўленасцяў.
"Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы прыбылі ў Мінск для кансультацый з прадстаўнікамі шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Група падрыхтавала дэталёвы план адносна пэўнага ўкаранення мінскага пратакола і мемарандума, якія працягваюць заставацца абавязковай асновай для любога мірнага ўрэгулявання", — гаворыцца ў паведамленні.
"На жаль, падпісанты мінскіх дамоўленасцяў з Данецка і Луганска не ўдзельнічалі, хоць яны былі асабіста запрошаныя кантактнай групай. Іх прадстаўнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы, не мелі паўнамоцтваў абмяркоўваць выстаўленую групай прапанову, — падкрэслівае АБСЕ. — Фактычна яны нават не былі гатовыя абмяркоўваць ажыццяўленне рэжыму спынення агню і адводу цяжкіх узбраенняў. Замест гэтага яны заклікалі перагледзець мінскі пратакол і мемарандум. Сустрэча была адкладзена".
АБСЕ падкрэслівае, што трохбаковая кантактная група застаецца адкрытай да працягу кансультацый у любы час. "У сувязі з сур`ёзным пагаршэннем сітуацыі і ростам колькасці ахвяр група заклікае ўсе ўцягнутыя бакі адказна ўдзельнічаць у выкананні мінскіх дамоўленасцяў без далейшых затрымак", — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, ва ўчарашніх перамовах ДРН і ЛНР прадстаўлялі адпаведна Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега, тады як вераснёўскія мірныя пагадненні падпісвалі кіраўнікі гэтых самаабвешчаных рэспублік Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2015
Мінск, 1 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/823/29373
Текущая дата: 20.11.2024