Аб гэтым паведамляе Галоўнае статупраўленне Гомельскай вобласці.
Колькасць насельніцтва Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2015 года склала 1 млн. 424 тыс. чалавек.
Натуральныя страты насельніцтва ў 2014 годзе ў параўнанні з 2013 годам зменшыліся на 23,5% і склалі 1.077 чалавек. Міграцыйныя страты ў 2014 годзе склалі 458 чалавек.
У 2014 годзе ў вобласці нарадзілася 18.291 дзіця, памерлі — 19.368 чалавек, у тым ліку 56 дзяцей ва ўзросце да 1 года. Па вобласці ў 2014 годзе колькасць усіх памерлых перавысіла колькасць народжаных на 5,9%.
У 2014 годзе ў параўнанні з 2013 годам колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 5,9%, колькасць скасаваных зменшылася на 4,2%. У 2014 годзе на 1.000 шлюбаў прыпадала 411 скасаванняў, у 2013 годзе — 404.
За 2014 год міграцыйныя страты насельніцтва склалі 458 чалавек і зменшыліся ў параўнанні з 2013 годам на 235 чалавек.
Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 31 студзеня 2015
Гомель, 31 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/824/29361
Текущая дата: 20.11.2024