Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
"Падраздзяленні, якія прымалі ў ім удзел, вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі", - растлумачылі ў абаронным ведамстве. У тым ліку падраздзяленні, у якія з запасу быў прызваны 341 ваеннаабавязаны, завяршаюць планавыя зборавыя мерапрыемствы на Абуз-Лясноўскім і Барысаўскім палігонах.
"На адпаведных палігонах з удзелам ваеннаабавязаных праводзяцца баявыя стрэльбы аддзяленняў, узводаў і некалькі ротных тактычных вучэнняў. Пасля завяршэння гэтых мерапрыемстваў падраздзяленні таксама вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, а ваеннаабавязаныя будуць накіраваны па месцы жыхарства ва ўстаноўленым парадку. Такім чынам, ажыццяўляецца звычайная планавая баявая падрыхтоўка войскаў, аб чым своечасова інфармуецца грамадскасць", - дадалі ў Мінабароны.
Як паведамлялася, раней начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў паведамляў журналістам, што ў ходзе гэтых мерапрыемстваў у тым ліку адпрацоўваюцца пытанні разгрупавання авіяцыі ВПС і войскаў ППА, а таксама ўзмацненне аховы дзяржграніцы падраздзяленнямі Узброеных Сіл.
У цэлым было задзейнічана 6 палігонаў: Брэсцкі, Абуз-Лясноўскі, Лепельскі, Гожскі, Асіповіцкі і Барысаўскі. Гэта сведчыць не столькі аб маштабнасці праводзімых мерапрыемстваў, колькі аб комплекснасці падыходаў у падрыхтоўцы войскаў. Пры гэтым прыцягваліся і падраздзяленні сіл спецаперацый Узброеных Сіл, якія адпрацоўвалі ўласныя спецыфічныя вучэбна-баявыя задачы. Таксама іх задзейнічалі для стварэння абстаноўкі, што садзейнічала інтэнсіфікацыі працэсу абучэння асабовага складу.
28 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
28 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/825/29285
Текущая дата: 20.11.2024