Белорусский портал в Казахстане

Беларускі пасол у Варшаве абмеркаваў пытанні падрыхтоўкі да рыжскага саміту Усходняга партнёрства



Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр`янаў узяў удзел у сустрэчы акрэдытаваных у Варшаве кіраўнікоў дыпламатычных місій краін Усходняга партнёрства. Мерапрыемства прайшло 23 студзеня ў польскім МЗС, 

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні падрыхтоўкі да саміту УП у Рызе. 

"Падчас кароткай гутаркі пасла Беларусі з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Конрадам Паўлікам бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін і каляндар сумесных мерапрыемстваў на 2015 год", — адзначаецца ў паведамленні.

БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/827/29274
Текущая дата: 20.11.2024