Белорусский портал в Казахстане

На подступах да беларуска-літоўскай мяжы затрыманая група нелегалаў з В`етнама і Кыргызстана



Ноччу 22 студзеня лідскія памежнікі на падставе аператыўнай інфармацыі затрымалі чатырох грамадзян В`етнама і аднаго грамадзяніна Кыргызстана.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, іншаземцы знаходзіліся за 200 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы на ўчастку адказнасці пагранічнай заставы "Беняконі" ў Воранаўскім раёне. Тры в`етнамцы не мелі дакументаў, якія сведчаць асобу.

Парушальнікі пагранічнага і міграцыйнага заканадаўства для высвятлення ўсіх акалічнасцяў змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага пагранічнага атрада.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/828/29165
Текущая дата: 20.11.2024