Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (44-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў другі круг (1/32 фіналу) адкрытага чэмпіянату Аўстраліі — першага з чатырох у сезоне турніраў "Вялікага шлема".
20 студзеня ў стартавым матчы Азаранка перамагла амерыканку Слоан Сцівенс (32) — 6:3, 6:2.
Наступная саперніца прадстаўніцы Беларусі вызначыцца ў сустрэчы Тэйлар Таўнсэнд (ЗША, 99) і "пасеянай" пад восьмым нумарам Каралін Вазняцкі (Данія, 8).
Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, а ў мінулым сезоне выбыла ў чвэрцьфінале.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2015
Мінск, 20 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/829/29107
Текущая дата: 20.11.2024