Белорусский портал в Казахстане

Хакеісты "Нёмана" выйгралі стартавы матч суперфіналу Кантынентальнага кубка



У стартавым матчы суперфіналу Кантынентальнага кубка па хакеі гродзенскі "Нёман" выйграў у французскага клуба "Анжэ Дакс" з лікам 5:0 (3:0, 2:0, 0:0).

Шайбы закінулі Аляксандр Маляўка (0.57), Андрэй Каршуноў (4.17, у большасці, 13.11), Канстанцін Ластавецкі (32.07) і Аляксей Шырокаў (35.15). 

Спаборніцтвы праходзяць у нямецкім Брэмерхафене 9—11 студзеня. Сёння вечарам гаспадары, клуб "Фіштаўн Пінгвінз", сустрэнуцца з "Ертысам" з Паўладара (Казахстан). У суботу "Нёман" згуляе з "Фіштаўн Пінгвінз", у нядзелю — з "Ертысам".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/833/28916
Текущая дата: 20.11.2024