Францускія СМІ паведамляюць, што браты Куашы, якіх падазраюць у нападзе на сатырычны часопіс у Парыжы 7 студзеня, забітыя ў выніку апэрацыі праваахоўнікаў за 40 кілямэтраў ад Парыжу.
Закладніца, якую ў будынку друкарні ўтрымлівалі браты Куашы, вызваленная.
Пакуль афіцыйна пра лёс прынамсі пяці закладнікаў у краме не паведамляецца. Аднак шэраг тэлевізійных каналаў, якія вялі наўпроставую трансьляцыю, паказалі, што некалькі закладнікаў эвакуявалі з памяшканьня крамы.
Штурмы ў Парыжы і ў гарадку Дамартэн-ан-Гаэль пачаліся амаль адначасова ў другой палове дня 9 студзеня.
Раней француская паліцыя паведамляла, што ў выніку страляніны ў краме з кашэрнымі прадуктамі ў Парыжы загінулі дзьве асобы. Нападнікі ўзялі ў закладнікі прынамсі пяць чалавек.
Раней француская паліцыя паведамляла, што ў выніку страляніны ў краме з кашэрнымі прадуктамі ў Парыжы загінулі дзьве асобы. Нападнікі ўзялі ў закладнікі прынамсі пяць чалавек.
Францускія мэдыі са спасылкай на паліцыю паведамлялі, што сярод закладнікаў былі жанчыны і дзеці.
Француская паліцыя ідэнтыфікавала меркаваных нападнікаў. Падазраюць 32-гадовага Амедзі Кулібалі і 26-гадовую Хаят Бумедзьен.
Агенцтва Reuters са спасылкай на паліцыю сьцьвярджае, што адзін чалавек атрымаў сур’ёзнае агнястрэльнае раненьне.
Амедзі Кулібалі і Хаят Бумедзьен таксама падазраюца ў нападзе 8 студзеня на поўдні Парыжа, у выніку якога загінула адна паліцыянтка, і яшчэ адзін чалавек быў цяжка паранены. Іх лічаць «узброенымі і небясьпечнымі».
Высьветлілася, што падазраваны ў тым забойстве і меркаваныя нападнікі на рэдакцыю Charlie Hebdo, былі знаёмыя і ўваходзілі ў адну ісламісцкую групоўку «Бют-Шамон». Групоўку назвалі ў гонар парку ў Парыжы, дзе зьбіраліся ісламісты, каб потым адправіцца ў Ірак ваяваць супраць заходняй кааліцыі.
Некаторыя мэдыі са спасылкай на францускае радыё RTL паведамлялі, што Амедзі Кулібалі патрабаваў спыненьня перасьледу братоў Куашы, якія пазаўчора зрабілі напад на рэдакцыю парыскага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo, у выніку якога 12 чалавек былі забітыя.
Браты Куашы былі захапілі будынак друкарні за 40 кілямэтраў ад Парыжу, дзе ўтрымліваюць закладніцу.
Раней 9 студзеня паліцыя атачыла будынак на паўночным усходзе ад Парыжу, дзе знаходзіліся двое падазраваных у нападзе на Charlie Hebdo, якія ўтрымлівалі прынамсі аднаго закладніка.
Раней 9 студзеня паліцыя атачыла будынак на паўночным усходзе ад Парыжу, дзе знаходзіліся двое падазраваных у нападзе на Charlie Hebdo, якія ўтрымлівалі прынамсі аднаго закладніка.
Паводле прадстаўнікоў паліцыі, зь меркаванымі нападнікамі зьвязваліся па тэлефоне, каб дамовіцца аб бясьпечнай эвакуацыі 900 чалавек з суседняй школы. Паводле паліцыянтаў, «браты паведамілі, што яны хочуць памерці як пакутнікі».
У выніку нападу на рэдакцыю Шарлі Эбдо загінулі 12 чалавек, больш за 10 атрымалі раненьні. Стан чатырох пацярпелых ацэньваюць як цяжкі. Сярод ахвяраў — галоўны рэдактар, журналіст і карыкатурыст Стэфан Шарбанье. Францускаму тыднёвіку неаднаразова пагражалі ў сувязі з публікацыяй карыкатур на прарока Мухамэда, а таксама мусульманскіх лідэраў. Некалькі гадоў таму рэдакцыя часопіса была зьнішчаная ў выніку падпалу. З нагоды нападу Францыі выказваюць спачуваньні па ўсім сьвеце. Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Парыжы і іншых францускіх гарадах, у таксама ў шэрагу эўрапейскіх сталіц і Нью-Ёрку.
Радыё Свабода, 9 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/833/28919
Текущая дата: 20.11.2024