Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 студзеня на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Ханс-Ёргам Вірцам.
"Калі ў вас будзе інтарэс да Беларусі ў сувязі з правядзеннем тут розных сустрэч, канферэнцый, міжнародных спаборніцтваў - вы можаце заўсёды на нас разлічваць", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі гатовы стварыць усе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню. "Мы ўмеем гэта рабіць, і нядаўні чэмпіянат свету па хакеі гэта паказаў. Ён стаў лепшым у гісторыі чэмпіянатаў свету. Таму можаце разлічваць, што і лёгкаатлетычны форум, які тут, магчыма, адбудзецца, будзе лепшым у свеце", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Ханс-Ёргу Вірцу за ўвагу, што ўдзяляецца Беларусі ў частцы развіцця лёгкаатлетычнага спорту. "Гэта для нас вялікі стымул для развіцця лёгкай атлетыкі. Дзякуй вам за падтрымку нашай федэрацыі, за ўдзел у падрыхтоўцы трэнераў, перадачу методык, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы нядаўна выбралі новага старшыню федэрацыі лёгкай атлетыкі (Вадзім Дзевятоўскі. - Заўвага БЕЛТА). Гэта звязана з тым, што мы хочам удзяліць вельмі сур`ёзную ўвагу развіццю лёгкай атлетыкі ў нашай краіне".
Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі ёсць вельмі добрыя традыцыі па развіцці розных лёгкаатлетычных відаў спорту. "Я лічу, што мы адновім гэтыя школы, і вы ў хуткім часе пачуеце вельмі шмат добрага пра беларускіх атлетаў", - дадаў беларускі лідар.
У сваю чаргу Ханс-Ёрг Вірц адзначыў, што за некалькі праведзеных у Беларусі дзён меў магчымасць асабіста ўбачыць, чаго дасягнула Беларусь у справе стварэння спартыўнай інфраструктуры. "Гатовы пагадзіцца з вашымі словамі, што Беларусь можа прымаць у сябе спартыўныя мерапрыемствы сусветнага маштабу. Цяпер мы ўжо лічым сваім абавязкам прыняць вашу прапанову і скарыстацца Беларуссю для правядзення такіх мерапрыемстваў", - сказаў ён.
9 студзеня 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
9 студзеня 2015, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/833/28926
Текущая дата: 20.11.2024