Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Пуцін лічыць мінскія дамоўленасці важнай часткай працэсу мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны і выступае за іх выкананне



Аб гэтым прэзідэнт Расіі заявіў 18 снежня на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што расійскі бок зыходзіць з таго, што крызіс на паўднёвым усходзе Украіны будзе вырашаны палітычнымі метадамі. "Іншага шляху, акрамя мірнага ўрэгулявання, няма", - сказаў ён. Уладзімір Пуцін перакананы, што Пётр Парашэнка таксама выступае за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі, аднак не ўсе палітычныя сілы ва Украіне яго падтрымліваюць.

Паводле слоў прэзідэнта Расіі, дасягнута дамоўленасць, што ў бліжэйшыя дзень-два члены кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны правядуць дыялог у фармаце відэаканферэнцыі, а наступным крокам стане іх сустрэча ў Мінску.

18 снежня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/836/28788
Текущая дата: 20.11.2024