Белорусский портал в Казахстане

БДУ ўвайшоў у топ-50 лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Па выніках апублікаванага 17 снежня рэйтынгу лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі вядомага брытанскага агенцтва QS (Quacquarelli Symonds) БДУ ўвайшоў у топ-50 лепшых ВНУ гэтага рэгіёна.

Сярод 368 прааналізаваных універсітэтаў БДУ заняў 38-е месца.

Узначаліў рэйтынг Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В.Ламаносава. За ім размясціўся Карлаў універсітэт (Чэхія), які дзеліць другое месца з Новасібірскім дзяржаўным універсітэтам. З прадстаўленых 26 расійскіх ВНУ толькі восем маюць паказчыкі вышэйшыя, чым у БДУ.

У рэйтынгу акрамя БДУ прадстаўлена яшчэ адна айчынная ВНУ - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які размясціўся ў прамежку з 61-й па 70-ю пазіцыю.

Новы рэйтынг лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі грунтуецца на аналізе дзевяці крытэрыяў: акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод работадаўцаў, суадносіны колькасці студэнтаў і колькасці супрацоўнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу, доля запрошаных супрацоўнікаў з іншых краін, доля замежных студэнтаў, доля супрацоўнікаў з вучонай ступенню, эфектыўнасць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апублікаваных артыкулаў, якія прыпадаюць на аднаго супрацоўніка, цытуемасць артыкулаў.

Гэты рэйтынг улічвае ВНУ 30 краін: Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Грузіі, Казахстана, Косава, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны.

17 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/837/28673
Текущая дата: 20.11.2024