Белорусский портал в Казахстане

Прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2015 год



Бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2015 год прыняты дэпутатамі Парламенцкага сходу на 47-й сесіі, якая прайшла 4—5 снежня ў Сочы.

Як паведамляе прэс-служба Парламенцкага сходу, бюджэт закліканы забяспечваць фінансаванне праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы. Ён фарміруецца за кошт штогадовых узгодненых адлічэнняў Расіі і Беларусі.

Саюзны бюджэт на 2015 год складзе 4,872 млрд. расійскіх рублёў, з якіх 3,167 млрд. рублёў пералічыць Расія і 1,705 млрд. рублёў — Беларусь.

Агульныя расходы бюджэту будуць накіраваныя на выкананне 36 праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы. Таксама прадугледжана фінансаванне 27 мерапрыемстваў, у асноўным сацыяльнай накіраванасці, якія праводзяцца Парламенцкім сходам і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/839/28492
Текущая дата: 20.11.2024