Белорусский портал в Казахстане

Украінскія ваенныя цалкам кантралююць аэрапорт у Данецку



Улады Ўкраіны абверглі інфармацыю тым, што ўкраінскія вайскоўцы пакінулі стары тэрмінал аэрапорта ў Данецку.

На брыфінгу ў Кіеве прадстаўнік Рады па нацыянальнай бясьпецы і абароне Ўкраіны (СНБА) Андрэй Лысенка, заявіў: «І стары, і новы тэрміналы аэрапорта знаходзяцца пад кантролем ўкраінскіх ваенных...»

Ён растлумачыў, што ў чацьвер сэпаратысты распачалі магутную атаку ў раёне населенага пункта Опытнае, спрабуючы акружыць данецкі аэрапорт, але гэтая атака была адбітая.

Акрамя таго, як адзначыў Лысенка, адбыліся маштабны наступ на сам аэрапорт з прымяненьнем ракетаў і артылерыі, і каб запабегчы стратаў было прынята рашэньне адысьці ад старога тэрмінала, але пасьля завяршэньня абстрэлу ўкраінскія вайскоўцы вярнуліся на свае пазыцыі.

Раней тэлеканал «Громадське ТБ» са спасылкай на крыніцу ў Пясках паведаміў, што сепаратысты і расейскія найміты адкрылі моцны агонь па населеным пункце Пескі і старому тэрміналу данецкага аэрапорта, і з-за яго значных пашкоджаньняў украінскім сілавікам прыйшлося яго пакінуць.

Радыё Свабода, 5 сьнежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/839/28529
Текущая дата: 20.11.2024