Белорусский портал в Казахстане

Генасамблея ААН прыняла прапанаваную Беларуссю рэзалюцыю аб супрацоўніцтве паміж ААН і СНД



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Генеральная Асамблея ААН прыняла прапанаваную Беларуссю ў якасці старшыні СНД рэзалюцыю "Супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў". 

Статус наглядальніка пры Генеральнай Асамблеі ААН СНД атрымала яшчэ ў сакавіку 1994 года. З таго часу супрацоўніцтва паміж СНД і структурамі сістэмы ААН паступальна развіваецца. Напрыклад, з ЮНКТАД, Еўрапейскай эканамічнай камісіяй, а таксама з Аддзяленнем ААН у Жэневе і Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці СНД мае дагаворныя адносіны.

Як адзначылі ў прэс-службе, у мэтах павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж ААН і СНД неабходна сістэмная аснова для такога супрацоўніцтва, якая будзе садзейнічаць развіццю і паглыбленню сувязей паміж СНД і спецыялізаванымі інстытутамі сістэмы ААН. Гэтаму і павінна служыць рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі "Супрацоўніцтва паміж Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў".

12 лістапада, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/844/28261
Текущая дата: 20.11.2024