Белорусский портал в Казахстане

У Брэсцкай вобласці ўпаў ваенны самалёт



У Брэсцкай вобласці здарылася крушэнне ваеннага самалёта, паведамілі ў Следчым камітэце. Паводле папярэдняй інфармацыі, разбіўся "МіГ-29".

Следчыя выехалі на месца здарэння. Для каардынацыі працы туды таксама адправіўся першы намеснік старшыні СК Аляксей Волкаў. На месцы працуе камісія Міністэрства абароны. 

Згодна з інфармацыяй Мінабароны, аварыя самалёта "МіГ-29" 61-й знішчальнай авіябазы здарылася 11 лістапада прыблізна ў 13.30.

Лётчык катапультаваўся. У выніку падзення самалёта пацярпелых і разбурэнняў няма. Пілот, знойдзены сіламі пошукава-ратавальнай каманды, не пацярпеў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 11 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/845/28148
Текущая дата: 20.11.2024