Белорусский портал в Казахстане

Беларускія гарады цяпер можна разгледзець на новых здымках з космасу



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кампаніі "Яндэкс".

"Фотаздымкі 18 населеных пунктаў былі зроблены ў 2014 годзе і замянілі спадарожнікавыя здымкі папярэдніх гадоў. У бліжэйшы час спіс папоўняць і іншыя гарады Беларусі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Адзіным беларускім горадам, які пакуль заставаўся без дэталізаваных фатаграфій са спадарожніка, былі Старыя Дарогі - цяпер і іх можна разгледзець да самых дробязей.

У кастрычніку на картах поўнасцю абнавіліся спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер на іх можна ўбачыць новы будынак Музея гісторыі ВАВ і сталічны аквапарк. З буйных аб`ектаў на новых спадарожнікавых фотаздымках прысутнічае таксама стадыён "Барысаў-Арэна".

На абноўленых здымках можна дэталёва разгледзець новыя збудаванні, узведзеныя за апошнія гады і месяцы. Карыстальнікам добра відаць сілуэты дамоў, трыбуны стадыёнаў і нават аўтамабілі на стаянках. У максімальным набліжэнні распазнаванне на фотаздымках дасягае 0,5 м на піксель.

5 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/846/28045
Текущая дата: 20.11.2024