Падпалкоўнік Ісаак Зіда, які захапіў уладу ў Буркіна-Фаса, у чацьвер праігнараваў патрабаваньне Афрыканскага саюзу вярнуць уладу грамадзянскаму ўраду на працягу двух тыдняў.
На яго думку больш важна забясьпечыць плаўны пераход краіны да выбараў у наступным годзе.
Падпалкоўнік Зіда заявіў, што краіна не баіцца санкцыяў і што стабільнасьць і мір важнейшыя за ўсё, асабліва, з-за таго, што краіна апынулася пагружанай ў хаос пасьля зьвяржэньня шматгадовага прэзыдэнта Блэза Кампаорэ ў выніку народнага паўстаньня.
Зіда выказаўся на наступны дзень пасьля таго, як армія, палітычныя партыі і лідэры грамадзянскай супольнасьці пагадзіліся, што выбары будуць праведзеныя ў лістападзе 2015 такім чынам, каб «выбітны грамадзянскі кіраўнік» узначаліў палітычны пераход.
У чацьвер бакі вялі перамовы за зачыненымі дзьвярыма, каб паспрабаваць знайсьці гэтага лідэра для адзінства, хоць армія ня ўдзельнічала ў гэтых перамовах. Рашэньне ваенных ўзяць стырно кіраваньня пасьля сыходу Кампаорэ выклікала гнеўныя пратэсты ў краіне і пагрозы санкцыяў з-за мяжы.
Афрыканскі саюз у панядзелак даў краіне два тыдні, каб вярнуцца да грамадзянскага кіраваньня.
Радыё Свабода, 7 лістапада 2014
Радыё Свабода, 7 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/846/28065
Текущая дата: 20.11.2024