Белорусский портал в Казахстане

Працэс галасавання на датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Украіны і падлік галасоў былі празрыстымі



Пра гэта заявіў 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кент Харштэд.

Паводле яго слоў, выбаршчыкі адказалі на складаныя праблемы, што з`яўляецца фактычным пацвярджэннем дэмакратычнага руху Украіны, паведамляе УНИАН. 

Масква таксама прызнала, што выбары ў Вярхоўную раду адбыліся, нягледзячы "на шматлікія парушэнні". 

"Папярэднія вынікі ўкраінскіх выбараў паказваюць, што ўкраінскі народ прагаласаваў. Мы пакідаем убаку шматлікія парушэнні, якія былі на этапе падрыхтоўкі да выбараў, тыя прымусовыя метады, якія ўжываліся да шэрагу кандыдатаў, і захады па адхіленні ад палітычнага працэсу, ад удзелу ў выбарах іншых палітычных сіл. Але, тым не менш, галасаванне адбылося", — цытуе ТАСС міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова. 

Паводле апошніх даных, Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 55,28% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій, падлічана 8 млн. 72 тыс. 452 галасы выбаршчыкаў.

Пяціпрацэнтны бар`ер пераадольваюць наступныя партыі: "Народны фронт" прэм`ер-міністра Арсеня Яцанюка і спікера парламента Аляксандра Турчынава (21,6%), Блок Пятра Парашэнкі (21,45%,) аб`яднанне "Самадапамога" мэра Львова Андрэя Садавога (11,2%), Апазіцыйны блок, які стварылі былыя паплечнікі збеглага ў Расію прэзідэнта Віктара Януковіча па Партыі рэгіёнаў (9,79%), Радыкальная партыя Алега Ляшко, якога частка экспертаў лічыць праектам Крамля (7,34%) і "Бацькіўшчына" Юліі Цімашэнкі (5,65%).

Мінск, 27 кастрычніка 2014
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/849/27877
Текущая дата: 19.11.2024