Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
Міністр абароны Расіі генерал арміі Сяргей Шайгу прыбудзе ў Мінск з рабочым візітам 29 кастрычніка для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі.
У прыватнасці, міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і яго расійскі калега абмяркуюць ахову паветранай граніцы Саюзнай дзяржавы, стварэнне Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі. Таксама будуць разглядацца пытанні правядзення мерапрыемстваў сумеснай баявой падрыхтоўкі ў 2015 годзе, узаемадзеяння ў галіне радыёэлектроннай барацьбы і святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Акрамя таго, пройдзе двухбаковая сустрэча двух міністраў у фармаце сам-насам. Прадугледжана сустрэча начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл Беларусі і Расіі: генерал-маёра Алега Белаконева і генерала арміі Валерыя Герасімава.
Звязда, 27 кастрычніка 2014
Звязда, 27 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/849/27880
Текущая дата: 19.11.2024