Навукоўцы прааналізавалі даныя 25 даследаванняў, у якіх вывучалася сувязь паміж чаем і артэрыяльным ціскам.
Яны выявілі: невялікая колькасць чаю не ўплывае на крывяны ціск. А вось доўгатэрміновае ўжыванне гэтага напою (на працягу 12 тыдняў і больш), як аказалася, вельмі карыснае для здароўя, перадае Scіence World Report.
У людзей, якія пілі чай на працягу як мінімум трох месяцаў, сісталічны артэрыяльны ціск знізіўся на 2,6 міліметра ртутнага слупка, а дыясталічны — на 2,2 міліметра.
Паводле слоў навукоўцаў, нават такое невялікае зніжэнне ціску станоўча ўплывае на здароўе сэрца. Падзенне сісталічнага ціску на 2,6 міліметра ртутнага слупка змяншала рызыку развіцця інсульту на 8%, смяротнасць ад ішэмічнай хваробы сэрца на 5% і смяротнасць у цэлым — на 4%. Карысней за ўсё быў зялёны чай. Адразу за ім ішоў чорны. Нягледзячы на выяўленую сувязь, даследчыкі не змаглі вызначыць аптымальную колькасць кубкаў. Аднак папярэднія даследаванні паказалі: трэба рэгулярна выпіваць 3-4 кубкі чаю за дзень.
Звязда, 28 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/849/27923
Текущая дата: 19.11.2024