Пра гэта Сусьветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла ў пятніцу.
Колькасьць людзей, якія памерлі ад выбуху ліхаманкі Эбола, узрасла да 4033 з 8399 выпадкаў захворваньня ў сямі краінах, па дадзеных на 8 кастрычніка.
Колькасьць загінулых уключае 2316 у Лібэрыі, 930 у Сьера-Леонэ, 778 ў Гвінеі, восем у Нігерыі і 1 у Злучаных Штатах. Дадзеныя ўключаюць адзін выпадак у Гішпаніі і Сэнэгале, але безь сьмяротных зыходаў. Ад асобнага выбуху ліхаманкі Эбола ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга загінулі 43 чалавекі з 71 выпадкаў. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.
Выступаючы ў пятніцу ў Чыпінг-Нортане, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, што робяцца захады ў дачыненьні да таго, як справіцца з праблемай, як ён выказаўся, каля яе крыніцы.
«Мы ўносім большы ўклад, чым любая іншая краіна, каб дапамагчы справіцца з крызісам у Заходняй Афрыцы і падавіць яго крыніцу», — заявіў ён.
«Мы прымаем усе крокі, якія магчымыя, каб утрымліваць нашых людзей у бясьпецы тут, у Вялікабрытаніі, і што мы робім: перш за ўсё, прыслухоўваемся да парадаў спэцыялістаў у галіне мэдыцыны і сьледуем іх парадам, а таксама ўводзім назіраньне і кантроль у марскіх і ў паветраных партах», — заявіў прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі.
Радыё Свабода
11 кастрычніка 2014, Менск
Радыё Свабода
11 кастрычніка 2014, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/851/27718
Текущая дата: 19.11.2024