МЗС Расеі пацьвердзіла, што больш за 20 грамадзян Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія з 2011 году знаходзіліся ў зьняволеньні ў Лібіі, вызваленыя.
Як гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Аляксандра Лукашэвіча, «улічваючы далікатнасьць крокаў, што робяцца, а таксама складанасьць і небясьпеку абстаноўкі ў Лібіі, мы з самага пачатку не агалошвалі той інтэнсіўнай і мэтанакіраванай працы, якую праводзілі».
Імёны вызваленых і іншыя падрабязнасьці пакуль не паведамляюцца.
«Галоўнае, што можна сказаць сёньня, – усе расейцы вярнуліся на радзіму і знаходзяцца ў добрым здароўі, – сказаў Лукашэвіч. – Гэта ў роўнай ступені адносіцца і да грамадзян Беларусі і Ўкраіны, за якіх мы змагаліся зь ня меншай упартасьцю, чым за нашых суайчыньнікаў».
Радыё Свабода, 7 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/851/27779
Текущая дата: 19.11.2024