Дэпутаты Мінгарсавета прысвоілі назвы некаторым мінскім вуліцам. Такое рашэнне прынята 5 жніўня на 4-й сесіі гарадскога Савета.
Вуліца № 2, якая праектуецца ў межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева атрымала назву «вуліца Маршала Лосіка».
Праезду ад вуліцы Макаёнка да вуліцы Філімонава прысвоена імя падпольшчыцы Марыны Малаковіч.
Дзве вуліцы, якія праектуюцца ў межах вуліц Люцінская і Масюкоўшчына атрымалі назвы Качынская і Стругоўская — па гістарычных назвах хутара і вёскі, які размяшчаліся на гэтым месцы.
Звязда, 5 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/865/26987
Текущая дата: 19.11.2024