Савет па агульных справах Еўрасаюза адобрыў далучэнне Літвы да еўразоны з 1 студзеня 2015 года, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Савет таксама зацвердзіў афіцыйны курс абмену еўра і літа - 3,4528 літа за 1 еўра.
Увядзенне еўра ў Літве раней адобрылі Еўрапарламент, Еўракамісія і Еўрапейскі цэнтрабанк. Такім чынам, у 2015 годзе Літва стане 19-м членам еўразоны і апошняй з трох Балтыйскіх краін, якая ўвядзе еўра.
Пасля ўступлення ў валютны саюз фінансавыя інстытуты Літвы будуць інтэграваны ў банкаўскую сітэму зоны еўра і змогуць удзельнічаць у аперацыях ЕЦБ на адкрытым рынку.
23 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/869/26776
Текущая дата: 19.11.2024