Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 24 чэрвеня ў Барысаве на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў абароннага сектара.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асноўным напрамкам яго дзейнасці на прэзідэнцкай пасадзе з`яўляецца забеспячэнне бяспекі дзяржавы. "Ніхто ніколі не даруе Прэзідэнту, і ён нічым не апраўдаецца, калі гэта стабільнасць, якая ў нас ёсць, будзе парушана і мы страцім у тым ліку ваенную бяспеку", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў вялікую важнасць таго факта, што людзі ў Беларусі, напрыклад, могуць спакойна і без страху адпусціць дзяцей на вуліцу. "У нашым свеце гэта ўжо найвялікшы здабытак. Гэта самае галоўнае, і нам гэта нельга страціць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Даравання нікому не будзе, ні жулікам, ні зладзюгам, ні тым, хто перашкаджае нам жыць. Таму давайце разам захоўваць гэту стабільнасць. Што ад мяне залежыць, я не проста стараюся, я гэта раблю разам з мужыкамі, якія стаяць у мяне за спінай. Для таго мы і ёсць у дзяржаве, каб абараніць нашы сем`і", - рэзюмаваў беларускі лідар.
24 чэрвеня 2014, Барысаў
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/875/26417
Текущая дата: 19.11.2024