Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прадставіць на 23-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе рэзалюцыю аб абароне і пашырэнні сацыяльна-эканамічных правоў у рэгіёне АБСЕ



Аб гэтым паведаміў 24 чэрвеня журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі.

Віктар Гумінскі ўзначаліць беларускую парламенцкую дэлегацыю ў час візіту ў Баку (Азербайджан), які прадоўжыцца з 28 чэрвеня па 2 ліпеня.

"Мы выносім сваю рэзалюцыю аб абароне і пашырэнні сацыяльна-эканамічных правоў у рэгіёне АБСЕ. Прапановы датычацца перш за ўсё паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі СНД і выраўноўвання ўзроўню эканамічнага развіцця ў цэлым", - растлумачыў Віктар Гумінскі.

Для ўключэння рэзалюцыі ў парадак дня Беларусь падтрымала дастатковая колькасць краін. Для гэтых мэт неабходна не менш як 5 краін і 20 подпісаў. "Мы сабралі 27 подпісаў з 14 дзяржаў", - адзначыў Віктар Гумінскі.

24 чэрвеня 2014, Мінск
Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/875/26426
Текущая дата: 19.11.2024