Белорусский портал в Казахстане

Рэспубліка Беларусь не прызнае мандат спецдакладчыка ААН па правах чалавека



Мандат з`яўляецца выключна палітычным праектам Захаду, які не мае нічога агульнага з правамі чалавека, заявіў 19 чэрвеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанні журналістаў.

"Адзіным і ўніверсальна прымяняльным да ўсіх дзяржаў - членаў ААН механізмам ацэнкі становішча ў сферы правоў чалавека з`яўляецца Універсальны перыядычны агляд Савета ААН па правах чалавека", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Беларусь паспяхова прайшла такі агляд у 2010 годзе і ажыццяўляе меры па рэалізацыі яго рэкамендацый. Нацыянальныя органы дзяржкіравання актыўна ўзаемадзейнічаюць у гэтых адносінах як з грамадзянскай супольнасцю, так і з прадстаўніцтвамі арганізацый і ўстаноў сістэмы ААН у Беларусі, сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.

19 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/876/26352
Текущая дата: 19.11.2024