Белорусский портал в Казахстане

У ходзе масавых беспарадкаў у таджыкскім горадзе загінулі тры чалавекі



Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прэс-цэнтр МУС рэспублікі.

Тры чалавекі загінулі і пяцёра атрымалі раненні ў ходзе масавых беспарадкаў, якія адбыліся 21 мая ў горадзе Харог — адміністрацыйным цэнтры Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана.

Паводле інфармацыі ведамства, падставай для ўспышкі гвалту ў горадзе стала забойства міліцыянерамі двух мясцовых жыхароў падчас спецаперацыі па затрыманні меркаваных удзельнікаў наркагрупіроўкі. Паводле афіцыйнай версіі МУС, трое падазраваных, якія знаходзіліся ў машыне «спрабавалі схавацца ад пераследу і адкрылі агонь па міліцыянерам, параніўшы чатырох з іх». У перастрэлцы двое меркаваных наркагандляроў былі забітыя, адзін атрымаў раненне.

Звязда, 22 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/879/26139
Текущая дата: 19.11.2024