Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні медыяфоруму ў Санк-Пецярбургу.
Ён адзначыў, што аб пачатку баявых дзеянняў у Данецкай вобласці Украіны сам даведаўся са СМІ.
Прэзідэнт РФ нагадаў, што нават легітымны кіраўнік Украіны Віктар Януковіч не адважыўся на падключэнне арміі для разгону мітынгаў у Кіеве, хаця меў на гэта адпаведны мандат. Пуцін упэўнены, што сённяшнія ўлады ў Кіеве такога мандата не маюць, а легітымнаць іх дзеянняў увогуле толькі частковая. "Гэта хунта, кліка нейкая", - здзіўлены расійскі лідар.
Паводле яго слоў, падзеі ў Данецку - не вострая фаза канфлікту. Гэта карная аперацыя. Дзеянні ўлад Кіева супраць народа Украіны будуць мець для іх наступствы, у тым ліку ў плане міждзяржадносін РФ і Украіны.
Пуцін лічыць, што калі б Крым не ўвайшоў у склад Расіі, сітуацыя там магла б аказацца горшай, чым на паўднёвым усходзе Украіны. "Калі б не рэальная падтрымка Расіі людзям, якія пражываюць у Крыме, то там немагчыма было б ажыццявіць цывілізаваны працэс волевыяўлення грамадзян. Было б тое ж самае, што цяпер адбываецца на ўсходзе і поўдні Украіны, і, напэўна, яшчэ горш", - заявіў ён. Паводле ацэнкі Пуціна, гэта лішні раз пацвярджае, што "мы ўсё зрабілі правільна і своечасова".
24 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА - ІТАР-ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/883/25886
Текущая дата: 19.11.2024