Белорусский портал в Казахстане

Усе ўкраінскія караблі выйшлі зь Севастопалю й Донузлава



Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда» з спасылкай на прэс-службу Турчынава.

У адпаведнасьці з даручэньнем в. а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандра Турчынава, у расейскім палоне ня мусіць заставацца ніводзін украінскі карабель.

У суботу з бухтаў Севастопалю й Донузлава выйшлі ў тым ліку дэсантны карабель «Кіраваград», карвет «Віньніца» і плавучая база «Залатаноша». Яны накіроўваюцца ў Адэсу, дзе разьмешчана база ВМС Украіны.

Радыё Свабода, 19 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/884/25850
Текущая дата: 18.11.2024