Белорусский портал в Казахстане

Аб`ектам БелАЭС прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі



Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ нумар 118 "Аб маладзёжных будоўлях" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 10 сакавіка.

Улічваючы асаблівую стратэгічную значнасць Беларускай атамнай электрастанцыі, яе аб`ектам, якія будуюцца, прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

Дакумент прыняты ў мэтах далейшай папулярызацыі і развіцця студатрадаўскага руху, аб`яднання маладых людзей значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй, прыцягнення моладзі на вядучыя будаўнічыя аб`екты краіны.

Указам устаноўлены парадак прысваення статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі і статусу абласной (Мінскай гарадской) маладзёжнай будоўлі ўзводзімым аб`ектам. Фарміраванне студэнцкіх атрадаў для работ на маладзёжных будоўлях ускладаецца на ГА "БРСМ".

10 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/893/25373
Текущая дата: 18.11.2024