Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Лопес прайгралі ў фінале тэніснага турніру ў Мексіцы



Максім Мірны (28-е месца ў парным рэйтынгу) і Фелісіяна Лопес (124; 37-е ў адзіночным) не змаглі выйграць тэнісны турнір у Акапульцы (Мексіка) з прызавым фондам 1.309.770 долараў ЗША.

У фінальным матчы беларуска-іспанскі дуэт з лікам 3:6, 3:6 саступіў Кевіну Андэрсану (ПАР, 805-ты ў парным, 21-шы ў адзіночным разрадзе) і Мэцью Эбдану (Аўстралія, 221).

Для Мірнага гэта быў 90-ты фінал на турнірах АТП у парным разрадзе. 48 з іх ён выйграў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/895/25270
Текущая дата: 18.11.2024