Некаторыя актывісты, затрыманыя сёння каля будынка пасольства Расіі ў Мінску, у панядзелак паўстануць перад судом.
Як паспеў паведаміць былы палітзняволены, сустаршыня міжнароднага грамадскага аб`яднання "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрый Дашкевіч, які цяпер знаходзіцца ва УУС Цэнтральнага раёна, на трох-чатырох затрыманых, у тым ліку на яго, цяпер складаюць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суды чакаюцца заўтра, 3 сакавіка.
Мяркуецца, што тыя, на каго пратаколы не складзеныя, будуць адпушчаныя з РУУС. Аднак пакуль усе затрыманыя актывісты знаходзяцца ва ўпраўленні.
Акцыя супраць дзеянняў Расіі на тэрыторыі Украіны павінна была прайсці сёння каля расійскага пасольства ў 14.00. Інфармацыя аб ёй з`явілася напярэдадні на сайце "Маладога фронту". Удзельнікі акцыі планавалі перадаць у пасольства зварот супраць "расійскай акупацыі Крыма", аднак мерапрыемства так і не адбылося.
Паводле слоў відавочцаў, каля дыппрадстаўніцтва стаялі міліцэйскія аўтамабілі і "аўтазакі" для перавозкі затрыманых, ахова пасольства была ўзмоцненая, у тым ліку людзьмі ў цывільным. Грамадскіх актывістаў, журналістаў, якія прыйшлі асвятляць мерапрыемства, пачалі затрымліваць яшчэ да прызначанага часу на подступах да пасольства. Было затрымана каля трох дзясяткаў чалавек, у ліку якіх, паводле звестак праваабаронцаў, апынуліся выпадковыя прахожыя і нават супрацоўнік расійскага пасольства Аляксандр Пчалінцаў.
Затрыманых журналістаў — відэааператара БелаПАН Васіля Сямашку, Уладзіміра Грыдзіна, Ірыну Арахоўскую, Сяргея Гапона, Яўгена Ерчака, Іну Студзінскую — адпусцілі каля 15.00 пасля праверкі дакументаў.
Журналісты расказваюць, што затрыманнямі кіраваў кіраўнік УУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў.
Паводле інфармацыі праваабарончага сайта www.spring96.org, у ліку затрыманых акрамя Дзмітрыя Дашкевіча — Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава, Марыяна Цітова, Наталля Рак, Яўгенія Багінская, Яна Казакова, Станіслаў Пачнель, Дзмітрый Прадко, Віктар Дудко
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/895/25275
Текущая дата: 18.11.2024