Гэта будзе 21 снежня, паведамляе Маскоўскі планетарый.
21 снежня — дзень зімовага сонцастаяння. Навукоўцы расказалі, што працягласць ночы будзе максімальнай, а дня — мінімальнай. Калі ў пачатку снежня на шыраце Масквы светлавы дзень доўжыцца 7 гадзін 27 хвілін, то 21 снежня — 6 гадзін 59 хвілін. Затым дзень пачне расці, і 1 студзеня складзе ўжо 7 гадзін 6,5 хвіліны.
Эксперты дадалі, што ў цяперашні час Сонца знаходзіцца ў сузор’і Змееносца — адным з самых буйных і разам з тым цьмяных. Пасля 17 снежня ён пяройдзе ў сузор’е Стральца. Яго паўдзённая вышыня ў снежні будзе складаць каля 10 градусаў.
Летняе сонцастаянне надыходзіць у чэрвені. У 2024 годзе яно стала самым раннім з 1796 года.
Звязда, 26 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/9/75997
Текущая дата: 23.12.2024