Белорусский портал в Казахстане

Мілінкевіч, Саннікаў і Шушкевіч возьмуць удзел ва Усходнееўрапейскай канферэнцыі ў Варшаве



15—18 ліпеня ў Варшаўскім універсітэце пройдзе Усходнееўрапейская канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўвацца розныя змены ў посткамуністычных краінах, дадзена ацэнка эканамічных, палітычных і культурных трансфармацый.

Як паведамляе прэс-служба руху "За Свабоду" падчас мерапрыемства запланаваная дыскусія па сітуацыі і варыянтах яе развіцця ў Беларусі.

Удзел у ёй возьмуць лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў, старшыня Сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч і сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

Арганізатарам канферэнцыі выступіў Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/903/22232
Текущая дата: 20.05.2024