Белорусский портал в Казахстане

Беларускія і польскія дыпламаты абмеркавалі шляхі актывізацыі ўзаемаадносін дзвюх краін



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Шляхі актывізацыі ўзаемаадносін Беларусі і Польшчы абмеркаваны 30 студзеня на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр`янава з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Катажынай Пелчыньскай-Наленч.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнікі пратакольнага дэпартамента МЗС Кшыштаф Краеўскі і Усходняга дэпартамента МЗС Эва Фігель.

"У ходзе сустрэч абмеркаваны бягучы стан беларуска-польскіх адносін, шляхі інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння, актывізацыя супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, энергетыкі, культуры і адукацыі, а таксама закранута праблематыка адносін па лініі Беларусь-ЕС. Асаблівы акцэнт зроблены на аднаўленне дзейнасці беларуска-польскіх каардынацыйных органаў, удасканаленне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - паведамілі ў МЗС.

Пасол Аляксандр Авяр`янаў таксама ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Польшчы.

30 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/904/24865
Текущая дата: 18.11.2024