Пра гэта паведамілі ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Нагадаем, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей" з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям`і. На першае дзіця ён складзе 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям`і.
Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка 2014 года прымяняюцца сярэднямесячная заработная плата за чацвёрты квартал 2013 года. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, гэты паказчык у кастрычніку-снежні мінулага года склаў Br5 млн 560 тыс. 846. Такім чынам, з лютага памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця - Br1 млн 946 тыс. 300, на другое і наступных дзяцей - Br2 млн 224 тыс. 300, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - Br2 млн 502 тыс. 400.
Тым, хто жыве на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.
Пастановай Савета Міністраў зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) - з 1 лютага па 30 красавіка 2014 года ён складае Br1 млн 128 тыс. 70. Новы БПМ повысіўся на 7,7 працэнта да нарматыву, дзеючага з 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014-га (Br1 млн 47 тыс. 530). На такую ж велічыню ўзрастаюць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, падкрэслілі ў міністэрстве.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе з лютага Br11 млн 280 тыс. 700, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) - Br15 млн 793 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе Br1 млн 128 тыс. 100 (100 працэнтаў БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем`яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) з лютага складае Br789 тыс. 600, на іншых дзяцей у сям`і (50 працэнтаў БПМ) - Br564 тыс.; штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) - Br1 млн 128 тыс. 100; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) - Br789 тыс. 600.
Паводле слоў спецыялістаў, у мінулым годзе памеры дапамог на дзяцей пераглядаліся чатыры разы ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы і павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада). У прыватнасці, у 2013 годзе ў параўнанні з 2012-м сярэднямесячны памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў павялічыўся ў 2,3 раза.
Паводле аператыўных статыстычных даных, у мінулым годзе ў рэспубліцы нарадзілася 118 тыс. 463 дзіцяці, што на 2 тыс. 570 дзяцей больш, чым у папярэднім. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за 2013 год у цэлым па рэспубліцы склаў 12,5 на 1000 жыхароў (у 2012-м - 12,2 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у мінулым годзе ў Мінскай і Брэсцкай абласцях (13,3 і 13,2 праміле адпаведна), самы нізкі - у Віцебскай вобласці (11,2 праміле). Больш за ўсё нованароджаных налічвалася ў 2013 годзе ў Мінску - амаль 23 тыс., менш за ўсё - у Магілёўскай вобласці (13,1 тыс. дзяцей).
31 студзеня 2014, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/904/24909
Текущая дата: 18.11.2024