Белорусский портал в Казахстане

Украіна не абмежаваная ў тэрмінах падпісання пагаднення аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) з Еўрасаюзам, але браць удзел адначасова ў двух мытных саюзах яна не можа



Пра гэта заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель 20 снежня на прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕС у Бруселі.

"Дзверы застаюцца адчыненымі. Ніякай даты, калі яны будуць зачынены, няма. Мы хочам заключыць гэта пагадненне аб асацыяцыі, Еўропа падрыхтавалася да гэтага. І зараз рашэнне павінна прыняць Украіна", — сказала кіраўнік нямецкага ўрада.

Адказваючы на пытанне, ці супярэчыць магчымае далучэнне Украіны да Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана і Расіі) стварэнню ЗСГ з Еўрасаюзам, яна зазначыла, што Украіна не можа падпісаць пагадненне аб далучэнні да Мытнага саюза і адначасова з гэтым стварыць зону свабоднага гандлю з ЕС.

Канцлер ФРГ дадала, што сітуацыя будзе абмяркоўвацца на саміце Расія — ЕС, які адбудзецца ў студзені 2014 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/911/24467
Текущая дата: 18.11.2024