Уцякаючы ад сваіх пераследнікаў, грамадзянін Літвы 23 лістапада спрабаваў уратавацца на беларускай тэрыторыі, пераплыўшы раку Шальча. Яго супрацоўнікам пагранічнай службы перадалі міліцыянеры Воранаўскага РАУС.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, 23-гадовы жыхар Шальчынінкая напярэдадні вырашыў адпачыць у кампаніі знаёмых. Сустрэча праходзіла ў суседняй Літве, у непасрэднай блізкасці ад мяжы. Раптоўная сварка прывяла да бойкі. Малады чалавек вырашыў ратавацца ўцёкамі — ён пераплыў невялікую раку, дабраўся да бліжэйшага населенага пункта.
Літовец прызнаны парушальнікам дзяржаўнай мяжы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання атрада для далейшага разбору.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2013
Літовец прызнаны парушальнікам дзяржаўнай мяжы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання атрада для далейшага разбору.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/914/24197
Текущая дата: 18.11.2024