Белорусский портал в Казахстане

Расія разлічвае на дапамогу Беларусі ў пытанні вяртання свайго пасольства ў Лівіі



Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў журналістам 19 лістапада ў Маскве па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі.

У прыватнасці, паводле слоў міністра, расійскі бок разлічвае на дапамогу беларускіх дыпламатаў у наладжванні кантактаў з лівійскімі ўладамі для вяртання расійскага пасольства ў Трыпалі.

"Цяпер расійскае пасольства працуе з Туніса, - нагадаў Сяргей Лаўроў. - Мы чакаем пацвярджэння лівійскіх улад, што яны гарантуюць бяспеку пасольскага комплексу, каб пачаць вяртанне нашых супрацоўнікаў".

Супрацоўнікі расійскага пасольства ў Трыпалі былі эвакуіраваны з Лівіі пасля нападзення на дыпмісію лівійскіх баевікоў.

19 лістапада 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/915/24114
Текущая дата: 18.11.2024