Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі затрыманы ксёндз Уладзіслаў Лазар.
Так, газета "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы ў каталіцкіх колах паведамляе, што святар ужо каля месяца знаходзіцца ў турме КДБ, а перамовы з беларускімі ўладамі па гэтай справе вядзе апостальскі нунцый Ватыкана ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці.
Таксама пра затрыманне ксяндза паведамілі і некаторыя журналісты ў сацсетках.
Нагадаем, 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка на будаўніцтве мінскага аквапарку паведаміў журналістам, што супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. "Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой", — заявіў беларускі кіраўнік.
Ксёндз Лазар раней служыў у Мар`інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), а ў красавіку быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духу Святога ў Барысаве (Мінская вобласць). Ён грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, а затым — у Польшчы.
БелаПАН
Мінск, 27 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/939/22402
Текущая дата: 17.11.2024